Rise, O Voices of Rhodesia
Rise, O Voices of Rhodesia | |
---|---|
Rise, O Voices of Rhodesia | |
| |
Аўтар слоў | Мэры Блум, 1974 |
Кампазітар | Людвіг ван Бетховен, 1824 |
Краіна |
Радэзія Зімбабвэ-Радэзія |
Зацверджаны | 1974 |
Адменены | 1979 |
|
Rise, O Voices of Rhodesia (англ.: Узніміцеся, о галасы Радэзіі) — нацыянальны гімн непрызнаных дзяржаў Радэзія і Зімбабвэ-Радэзія ў 1974-1979.
Неабходнасць стварэння новага гімна з'явілася пасля пераходу да рэспубліканскай формы кіравання ў 1970, паколькі да гэтага моманту Радэзія, хоць і аднабакова абвясціла незалежнасць ад Вялікабрытаніі, але прызнавала брытанскую каралеву Лізавету II сваім суверэнам і выкарыстоўвала каралеўскі гімн God Save the Queen (англ.: Божа, беражы Каралеву). Спачатку была абраная мелодыя - "Ода да радасці" Людвіга ван Бетховена, на напісанне тэксту да якой быў абвешчаны нацыянальны конкурс. Пераможцам яго стала паўднёваафрыканка Мэры Блум з горада Гвела, якая прадставіла сваю прапанову пад назвай Voices of Rhodesia (англ.: Галасы Радэзіі), але потым назва песні змянілася па яе першаму радку.
У 1980 новыя ўлады Зімбабвэ змянілі гімн на Ishe Komborera Africa - пераклад вядомага рэлігійнага гімна на коса Nkosi Sikelel' iAfrika (Пане, дабраславі Афрыку), які таксама з'яўляецца гімнам Танзаніі і часткай гімна Паўднёвай Афрыкі.
Тэкст
[правіць | правіць зыходнік]Rise, O voices of Rhodesia, God may we Thy bounty share. Give us strength to face all danger, And where challenge is, to dare. Guide us, Lord, to wise decision, Ever of Thy grace aware, Oh, let our hearts beat bravely always For this land within Thy care. Rise, O voices of Rhodesia, Bringing her your proud acclaim, Grandly echoing through the mountains, Rolling o'er the far flung plain. Roaring in the mighty rivers, Joining in one grand refrain, Ascending to the sunlit heavens, Telling of her honoured name. |
Узніміцеся, о галасы Радэзіі, Божа, дазволь нам атрымаць Твае дары, Дай нам моцы, каб сустрэць усе небяспекі І пераадолець сумневы. Кіруй нас, Пане, да мудрых рашэнняў, Заўсёды пранікнутых Тваёй ласкай. О, дазволь нашым сэрцам заўсёды мужна біцца За гэтую зямлю пад Тваёй аховай. Узніміцеся, о галасы Радэзіі, Што горда ўслаўляюць яе, Што рэхам адбіваюцца праз горы І коцяцца над яе шырокімі раўнінамі. Што грукочуць ў магутных рэках, Што злучаюцца ў адным вялікім прыпеве І ўзнімаюцца да нябёсаў, залітых сонцам, Каб абвясціць яе ганаровае імя. |